Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Мотоль-Бездеж 2016

Экскурсіі, падарожжы, вандроўкі… Яны заўсёды інтрыгуюць, прымушаюць хвалявацца. Але чамуцьці нам хочацца больш даведацца пра далёкія краіны і мы зусім не думаем, што цікавае побач.

Так адбылося і на гэты раз. Наша экскурсія мела маршрут Моталь –  Бездзеж. Скептыкі казалі: “Ну што вы там можаце ўбачыць?” Але група з 41 вучня і 5 настаўнікаў Высокаўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна 16 красавіка выправілася ў шлях. Па дарозе ў Моталь Раіса Паўлаўна (экскурсавод) цікава і займальна распавядала пра славутых землякоў і Камянеччыны і Берасцейшчыны. Здзіўляла эрудыцыя гэтага чалавека: колькі трэба было ведаць і колькі трэба было запомніць, каб данесці гэта да слухачоў. А слухачамі і падарожнікамі былі вучні 5-6-х класаў.

Час прайшоў непрыкметна. Вось і Моталь. Чыстае, прыгожае, утульнае мястэчка. Вадзіцель, добра ведаючы маршрут, хутка спыніўся ля невялікага ўтульнага доміка. Гэта і быў мясцовы музей народнай творчасці. Гаспадыня музея і жанчыны-сялянкі ў нацыянальным адзенні гасцінна запрасілі да цікавага падарожжа па залах. А паглядзець і паслухаць было што. Дзеці з цікавасцю разглядалі прылады, з якімі даводзілася працаваць нашым продкам, ткацкі станок, пралку і нават самім давялося прасці, ткаць, вырабляць цэўкі. У натсупным зале музея мы ўвачавідкі ўбачылі пакой звычайнай сялянскай хаты пачатку ХХ стагоддзя з чырвоным кутам, люлькаю, дзіцячымі хадункамі і іншымі рэчамі сялянскага побыту.

Ну а далей нас чакалі мотальскія ткацкія вырабы: посцілкі, дываны, сурвэткі.

Ну а делей нас чакалі мотальск я ткацкія вырабы: посцілкі, дываны, сурвэткі.

Час прыспешваў. Мы прыехалі ў Бездеж і апынуліся ў музеі народнай творчаці “Бездзежскія фартушкі”. І зноў дзіцячыя вочы гараць цікавасцю і здзіўленнем. У іх новая сустрэча з мінулым: можна самім патрапаць і пачасаць лён, пакруціць жорны, дакрануцца да саламянай страхі. І зноў тыповая, толькі бездзежская, хата з дзежкаю, з чырвоным кутком, пралкаю і фотаздымкамі ў вялікай рамцы. А потым было паказана яшчэ і адзенне нашых прабабуль і прадзядуль: прыгожыя сарочкі, блузкі і шлюбнае ўбранне, а самае шыкоўнае – бездзежскія фартушкі. Яркія, маляўнічыя, яны ўражваюць сваёй прыгажосцю. А колькі радасці даставіла дзецям пераапрананне ў адзенне, вырабленае рукамі жыхароў Бездзежа.

А потым яшчэ адна зала з бездзежскімі фартушкамі, ручнікамі, сурвэткамі. Якое хараство! Цуд, створаны рукамі працавітых і таленавітых людзей. Вялікі дзякуй ім за гэта. Дзякуй за тое, што стварылі і захавалі.

Гасціннасць, сардэчнасць, цеплыня, духмяны травяны чай і такая ж духмяная выпечка, незабыўная сустрэча з мінулым надоўга застануцца ў  памяці і дарослых і дзяцей. А гэтая экскурсія падцвердзіла яшчэ раз думку, што прыгожае побач..

Фотоматериалы

  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016
  • Мотоль-Бездеж 2016

Разделы сайта