Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму ва ўстанову адукацыi

У першыя класы прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня спаўняецца 6 гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня бягучага года. Для залічэння бацькі (законныя прадстаўнікі) падаюць наступныя дакументы:

- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал і копія);
прад'явiць пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Прыём вучняў у 2 - 9, 11 класы ажыццяўляецца пры прадастаўленні наступных дакументаў:

- заявы на імя дырэктара школы;
- асабістай справы вучня, у якой гадавыя адзнакі і адзнака аб выбыцці са школы завяраюцца пячаткай і подпісам дырэктара школы, з якой выбыў вучань;
- табеля паспяховасці з выпіскай бягучых і чвэртных адзнак, завераны пячаткай школы (пры пераходзе вучня на працягу навучальнага года);
- прад'явiць пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Пры пераходзе на працягу года вучняў 10-ых класаў у школу прадастаўляюцца названыя дакументы, а таксама пасведчанне аб атрыманні вучнямі базавай адукацыі.

- заява на імя дырэктара школы;
- прад'явiць пасведчанне аб базавай адукацыі. 

Для навучэнцаў, якія прыйшлі з іншых школ, дадаюцца:

- асабістая справа вучня;
- медыцынская карта;
- прад'явiць пашпарт аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), з указаннем яго месца жыхарства.

Школа не перашкаджае пераходу навучэнцаў у іншыя школы (установы), якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Дакументы (асабістая справа навучэнца, медкарта) выдаюцца згодна з заявамі бацькоў навучэнцаў у наступным парадку (калі пераход не абумоўлены выездам за межы горада, краіны):

- на аснове заявы бацькоў навучэнца (з адзнакай бібліятэкі аб здачы навучэнцам кніг і падручнікаў) выдаецца асабістая справа навучэнцаў;
- пасля прадастаўлення ў школу пацверджання (даведкі) аб залічэнні ў іншую школу (установа адукацыі) выдаецца медкарта.

Дзецям, якія не пражываюць у мікрараёне школы, можа быць адмоўлена ў прыёме пры несупадзенні ў вывучэнні замежнай мовы, а таксама пры адсутнасці свабодных месц. «Свабоднымі» з'яўляюцца месцы ў класах, якія маюць напаўняльнасць ніжэй за ўсталяваную лімітавай нормай (у 1-4 класах - 20, у 5-11 класах - 25).

Прыём у школу іншагародніх навучэнцаў, навучэнцаў, бацькі якіх не маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці свабодных месцаў ажыццяўляецца з дазволу ўпраўлення па адукацыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзелы сайта