Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Профільнае навучанне

Арганізацыя профільнага навучання ва ўстанове адукацыі.

Профільнае навучанне прадугледжвае:

  • вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні - у рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня,
  • правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай скіраванасці (прафесійна арыентаваных курсаў) - у шосты школьны дзень.

Мэта стварэння профільных класаў:

ажыццяўленне профільнага навучання, рэалізацыя права грамадзян РБ на атрыманне адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб, здольнасцяў і запытаў, напрамкаў прафесійнага самавыяўлення. 

Умовы арганізацыі профільнага навучання:

1) гатоўнасць і зацікаўленасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

2) наяўнасць ва ўстанове адукацыі неабходных кадравых, матэрыяльна-тэхнічных і вучэбна-метадычных рэсурсаў;

3) рацыянальнае спалучэнне магчымасцяў установы агульнай сярэдняй адукацыі з запытамі навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Умовы залічэння навучэнцаў у профільныя класы:

адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэй за 7.

Мадэлі, якія прымяняюцца ва ўстанове адукацыі:

  • мадэль 1: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя навучальныя прадметы;
  • мадэль 2: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя навучальныя прадметы;
  • мадэль 3: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні і вывучаюць усе навучальныя прадметы на базавым узроўні. 

Арганізацыя профільнага навучання ва ўстанове адукацыі:

  • Адукацыйны працэс у класе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбным планам і праграмамі і рэгламентуецца раскладам заняткаў.
  • У навучальны план ўводзяцца прадметы, якія вывучаюцца ў залежнасці ад профілю класа на павышаным узроўні.
  • Змест навучання вызначаецца вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі РБ.
  • Напаўняльнасць класа не больш 26 чалавек.
  • Розныя віды навучальных заняткаў спалучаюцца з індывідуальнай і самастойнай працай навучэнцаў класа.
  • Па вучэбных прадметах могуць арганізоўвацца факультатыўныя заняткі.
  • Залічэнне ў профільны клас афармляецца загадам дырэктара школы (заява, пасведчанне аб базавай адукацыі).
  • Выпускныя экзамены праводзяцца ў парадку, устаноўленым МА РБ для агульнаадукацыйных школ.
  • Выпускнікам выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі пэўнага ўзору (залаты або сярэбраны медаль, пахвальныя лісты).
  • Мінімальная колькасць вучняў у профільных групах: не менш 3 вучняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах; не менш за 5 навучэнцаў, для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадскіх населеных пунктах. 

Задача ўстановы адукацыі – дапамагчы сваім выхаванцам вызначыць профіль, на якім будзе выбудоўвацца іх жыццёвая траекторыя. 

Раздзелы сайта