Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафсаюз

Паважаныя калегі!!!
Вітаем Вас на прафсаюзнай старонцы!
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя
дзяржаўнай установы адукацыі
«Высокаўская сярэдняя школа»
Камянецкага раёна
Старшыня прафкама
Грыб Наталія Вячаславаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
першая кваліфікацыйная катэгорыя

«Наш прафсаюз»

Прафсаюзная арганізацыя жыве цікавым, насычаным жыццём. Гэта працоўныя будні: суботнікі, пасяджэнні прафсаюзнай арганізацыі, пасяджэнне ПК і святы: чырвоныя дні календара, юбілеі, ушаноўванні ветэранаў педагагічнай працы, адпачынак на прыродзе, паездкі ў тэатр, на канцэрты, удзел у спартыўных спаборніцтвах і конкурсах.

У калектыве існуюць традыцыі, якія склаліся гадамі, якія непарушна захоўваюцца: ветэраны педагагічнай працы актыўныя ўдзельнікі прафсаюзнай дзейнасці калектыву. 

Ему нести дар мудрости и знания.
Куда бы жизнь тебя не заносила,
Нет на земле ответственней признания!  
Живет профком наш, людям помогая,
Имея в багаже добро и честь,
И не нужна судьба ему другая,
Когда уже такая есть! 
Наш профсоюз – отличный коллектив.
Живет людьми, дающими заботу.
И жизнь ему свою, мы посвятив,
Вложили душу в любимую работу!

СКЛАД ПРАФСАЮЗНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ 

Колькасць членаў прафсаюза: 128

Пенсіянераў: 6


«Пра светлую будучыню клапоцяцца – палітыкі,
Аб светлым мінулым - гісторыкі,
Пра светлую сучаснасць – прафсаюзы»

Мэта прафсаюза 

Галоўная мэта Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі - абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна - эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў. Стаўшы членам прафсаюза, педагогі змогуць не толькі абараніць свае працоўныя правы, але і атрымаць права на сацыяльныя гарантыі і дапамогу.

Асноўнымі задачамі прафсаюза з'яўляюцца: 

  • удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюза (яго органаў), наймальніка (яго органаў) і органаў дзяржаўнага кіравання;
  • ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікам працоўнага заканадаўства, абарона правоў кожнага члена прафсаюза на працу, атрыманне прафесіі і павышэнне кваліфікацыі, справядлівай і своечасовай аплаты працы;
  • стварэнне здаровых, бяспечных умоў працы, аховы здароўя членаў прафсаюза;
  • прыняцце мер па папярэджанні і своечасовым вырашэнні працоўных канфліктаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. 

Правы члена прафсаюза 

Толькі член прафсаюза мае права разлічваць: 

  • на абарону ад неабгрунтаванага звальнення па ініцыятыве адміністрацыі;
  • на бясплатную кансультатыўную і юрыдычную дапамогу па прававых пытаннях;
  • на абарону сваіх правоў на аснове калектыўнай дамовы;
  • на тое, што яго інтарэсы будуць прадстаўлены і будуць адстойвацца прафсаюзам у структурах заканадаўства і выканаўчай улады ўсіх узроўняў, у адносінах з працадаўцамі;
  • на садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, звязаных з аховай працы, кампенсацыяй шкоды, прычыненай здароўю пры выкананні працоўных абавязкаў;
  • на аднаразовую матэрыяльную дапамогу пры страце працаздольнасці ў выніку няшчаснага выпадку на працоўным месцы;
  • на матэрыяльную дапамогу на дарагія лекі;
  • на адпачынак дзяцей у аздараўленчых лагерах.

Абавязкі члена прафсаюза: 

  • выконваць Статут Прафсаюза, прымаць удзел у яго дзейнасці;
  • знаходзіцца на ўліку ў пярвічнай арганізацыі Прафсаюза па асноўным месцы працы;
  • выконваць абавязкі, прадугледжаныя калектыўным дагаворам, пагадненнямі;
  • садзейнічаць росту аўтарытэту Прафсаюза, не дапускаць дзеянняў, якія наносяць шкоду Прафсаюзу;
  • той, хто выключаны ці добраахвотна выйшаў з Прафсаюза, губляе права на абарону Прафсаюзам, на карыстанне яго маёмасцю, ільготамі.

Формы і метады працы 

  • Пасяджэнні прафсаюзнага камітэта
  • Сумесныя пасяджэнні з адміністрацыяй школы
  • Круглыя ​​сталы
  • Гутаркі
  • Правядзенне традыцыйных свят
  • Ушанаванне юбіляраў
  • Экскурсійныя паездкі
  • Турыстычныя злёты, спартакіяды
  • Працоўныя акцыі
  • Сустрэчы з ветэранамі

Дэвіз прафкама: "У адзінстве - сіла!"

Профсоюз–коллектив,
Коллектив-это сила,
Будем вместе творить,
Станем вместе едины.

Профсоюз силен своим единством,
Силой духа, верою в добро,
И не раз достичь заветной цели
Нам плечо коллеги помогло.
Если вдруг появятся проблемы
И сомнений давит тяжкий груз –
В справедливость веры не теряйте
И смелей вступайте в Профсоюз. 

Мы гатовы: 

  • Растлумачыць ТАБЕ сістэму аплаты і прэміраванне ТВАЁЙ працы!
  • Праверыць умовы ТВАЁЙ працы, дамагацца іх паляпшэння
  • Аказаць інфармацыйна - метадычную і кансультацыйную дапамогу ў вырашэнні працоўных пытанняў.
  • Аказаць садзейнічанне ў павышэнні ТВАІХ прававых ведаў

Нашы планы на будучыню 

  • Працягваць адстойваць інтарэсы і правы супрацоўнікаў перад працадаўцам;
  • Даваць членам прафсаюза кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавяць;
  • Выкарыстоўваць новыя формы культурна-масавай і спартыўнай работы;
  • Інфармаваць супрацоўнікаў аб магчымасцях аздараўлення і адпачынку іх саміх і іх дзяцей;
  • Актыўна размяшчаць матэрыялы аб дзейнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на сайце школы

Раздзелы сайта