Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.12.17

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры,
прысвечаны класікам беларускай літаратуры
27.11.-02.12.2017

2017 год азнаменаваны 135-годовым юбілеем славутых сыноў Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў Высокаўскай сярэдняй школе з 27 лістапада па 2 снежня прайшоў тыдзень, прысвечаны класікам беларускай літаратуры.

Адкрыўся тыдзень інфармацыйнай гадзінай “Славутыя песняры зямлі беларускай”, якую падрыхтавалі і правялі вучні 9“А” класа. У гэты ж дзень на відэаперапынках усе жадаючыя мелі мажлівасць паглядзець дакументальныя фільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці класікаў.

На наступны дзень вучні 5 “В” класа выступілі з літаратурнай кампазіцыяй “Купала і Колас, вы нас гадавалі”. Гучалі вершы, прысвечаныя Янку Купалу і Якубу Коласу. Вучні 10 “Б” класа прынялі ўдзел у паэтычным батле “Вершус”.

На працягу тыдня вучні школы змаглі завочна пабываць у музеях Якуба Коласа і Янкі Купалы, паўдзельнічаць у віктарынах “Пад небам Купалы і Коласа”, “Колас ці Купала?” (пераможца 9 “В” клас), праявіць свае веды ў гульні-конкурсе “Коласу і Купалу прысвячаецца” (пераможца 10 “Б” клас). На перапынках гучалі вершы Купалы і Коласа, песні на словы юбіляраў.

Падрабязней тут>>

Раздзелы сайта