Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.02.18

«Чытаем па-беларуску з velcom»

22 лютага адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з velcom”. У ім спаборнічалі 30 лепшых чытальнікаў з Брэста і Брэсцкай вобласці. Фінал прайшоў у Брэсце ў школе №30. Рабяты выконвалі творы беларускіх аўтараў. Сярод удзельнікаў конкурсу была і вучаніца нашай школы. Гэта Мішпількіна Ангеліна з 8 “В” класа. Ангеліна выступіла з байкай Кандрата Крапівы “Ганарысты парсюк”. “Сапраўдная артыстка!” – такімі словамі пракаменціраваў выступленне Ангеліны вядучы конкурсу. Журы высока ацаніла выступленне дзяўчынкі, і яна трапіла ў пяцёрку пераможцаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу, які адбудзецца ў Мінску ў маі.

Віншуем Ангеліну!

Фото сайта http://virtualbrest.by/news53550.php

Раздзелы сайта