Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.19

Фальклорнае свята “Спадчына”.

Ці добра вы ведаеце народныя звычаі, традыцыі, абрады? Ці вядома вам, якія песні трэба спяваць на калядныя святы, як адзначаць Вялікдзень, Зелянец, як ладзіць зажынкі, гукаць вясну, як праводзіць вячоркі? Калі не, то вам трэба было абавязкова завітаць 2 сакавіка ў Высокаўскую сярэднюю школу на раённае фальклорнае свята “Спадчына”.

Вышываныя кашулі і спадніцы-андаракі, рознакаляровыя ручнікі і тканыя посцілкі, мілагучныя песні і мясцовыя танцы, дасціпныя жарты і прыпеўкі, дыялектная мова і сучасная беларуская – усё гэта атмасфера свята. І якое ж свята без гасцей? У фестывалі бралі ўдзел калектывы з Воўчынскай, Відамлянскай, Раснянскай, Дзмітравіцкай, Каленкавіцкай школ, сярэдніх школ №1 і №2 горада Камянца. Завіталі на свята і госці з Рэспублікі Польшча.

Праграмы ўдзельнікаў уражвалі самабытнасцю і непаўторнасць. Нялёгка было журы вызначыць пераможцаў, аднак конкурс патрабаваў вынікаў. У намінацыя “Аўтэнтычны фальклор” пераможцамі сталі вучні з Відамлянскай школы, а віншаванні ў намінацыі “Народна-сцэнічная творчасць” прымалі гаспадары свята – калектыў Высокаўскай сярэдняй школы. Воўчынцы вызначыліся як найлепшыя ў арганізацыі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Журы ўзнагародзіла ўдзельнікаў і пераможцаў каштоўнымі падарункамі ад спонсараў, а госці з Польшчы прэзентавалі ўдзельнікам кнігі.

Раздзелы сайта