Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.22

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 24 верасня ў нашай школе прайшоў Тыдзень роднай мовы.

На працягу Тыдня ў школьнай бібліятэцы можна было наведаць тэматычныя  выставы кніг “Навінкі беларускай мастацкай літаратуры”, “Сэрцам роднага слова краніся”, “Скарбонка гістарычнай памяці”, “Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка”.

На калідоры гучалі беларускамоўныя песні для дзяцей. Гэта вучні 1-5 класаў прымалі ўдзел у марафоне “Мова родная – мова модная”.

119 вучняў школы напісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Рабяты 8 “Б” класа  даведаліся ў вучняў школы, якое ў іх любімае слова па-беларуску і аформілі стэнд “Воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

Вучні пачатковай школы паўдзельнічалі ў акцыі “Смак роднай мовы”, якую падрыхтавалі і правялі старшакласнікі. Рабятам трэба было пабыць перакладчыкамі (перакласці словы з рускай мовы на беларускую). За правільны адказ яны атрымлівалі салодкі падарунак – цукерку.

А вось вучні 9-11 класаў праявілі свае веды ў Інтэрактыўнай віктарыне “Ці ведаем мы Коласа і Купалу?”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.

Пяцікласнікі прынялі ўдзел у апытанцы “За што я люблю родную зямлю”. Вось некаторыя з адказаў: за чыстае паветра; за прыгожыя гарады; за мірнае неба; за лясы, рэкі і азёры; за тое, што тут жыве мая сям’я.

У адзін з днёў Тыдня на вялікім перапынку можна было пачуць выразнае чытанне вершаў пра родную мову. Гэта вучні 5-6 класаў удзельнічалі ў акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.

Але кульмінацыйным момантам Тыдня была сустрэча з сапраўдным паэтам, з Настассяй Нарэйкай, якая расказала шмат цікавага пра сябе. Рабяты даведаліся, як з’явіўся першы верш Настассі, што яе натхняе, што любімы пісьменнік – У.Караткевіч, таксама пра сустрэчу Настассі з Нілам Гілевічам.

Апошнім акордам Тыдня стала экскурсія ў музей народнага побыту Высокаўскай санаторнай школы-інтэрнат. Многія з наведвальнікаў музея ўпершыню ўбачылі прылады працы, якмі карысталіся нашы продкі. Ночвы, калароўт, кросны, чаўнок, капылы, прас, цэп – невялікі пералік экспанатаў музея. Экскурсія атрымалася цікавая і пазнавальная.

Раздзелы сайта