Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2020

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Ушанаванне Дня роднай мовы ў Высокаўскай сярэдняй школе стала добрай традыцыяй. Кожны год праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Святкаванне на гэты раз пачалося з віктарыны “Смак роднай мовы”, якую арганізавала Юшкевіч С.У. Раніцай у фае школы навучэнцаў сустракалі старшакласнікі. Яны прапаноўвалі ўсім жадаючым паўдзельнічаць у віктарыне. Адказаўшы правільна пытанне, удзельнікі атрымлівалі салодкія падарункі.

На працягу Тыдня прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Пісьменнікі-юбіляры”, прысвечаныя 95-годдзю Івана Навуменкі і 85-годдзю Рыгора Барадуліна, якія падрыхтавалі і правялі вучні 11 “Б” класа. Таксама адбыліся паэтычныя чытанні памяці Рыгора Барадуліна, у якіх прынялі ўдзел вучні 8-ых класаў пад кіраўніцтвам Грыб Н.В.

Вучні шостых класаў змаглі паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні “ФЭСТ”: фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі, якую падрыхтавала і правяла Ляшкевіч А.У.

Цікавай і запамінальнай была віктарына”Па старонках знаёмых кніг” для 5-х класаў, якую арганізавала Дзярдзюк Г.К.

Паказаць свае веды па літаратуры змаглі і вучні 11 “А” класа, якія прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Знакамітыя постаці. Янка Купала. Якуб Колас”, якую правяла Дзярдзюк Г.К.

Таксама быў праведзены рэспубліканскі конкурс “Буслік”, у якім паўдзельнічала 215 чалавек.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, прайшла акцыя “Віншаванні роднай мове”. Вучні школы і настаўнікі выказалі самыя шчырыя пажаданні сваёй роднай мове. Вось некаторыя з іх:

Жадаю доўгага жыцця, квітнець з года ў год!
Жадаем жыць вечна, гучаць са СМІ!
Жадаем росквіту!
Жадаю нашай мове, каб яе любілі, ведалі і не забывалі!
Быць заўсёды ў народзе!
Каб на ёй усе размаўлялі!

А вось якое вершаванае віншаванне прыдумалі настаўнікі пачатковых класаў:

Мове мілагучнай,
Самай лепшай мове
Ад калыскі чутнай,
Ад дзіцячых сноў,
Мы квітнець жадаем,
Доўга жыць жадаем…
Няма ў іншых мовах
Прыгажэйшых слоў!

Тыдзень завяршыўся інтэлектуальнай гульнёй “Што? Дзе? Калі?”, у якой прыняла ўдзел каманда “Алімпіец” (члены каманды – удзельнікі і пераможцы алімпіяды па беларускай мове і літаратуры). Канешне, члены каманды адказалі на ўсе пытанні (нездарма ж яны ўдзельнікі алімпіяд) і сталі пераможцамі. Кожны ўдзельнік атрымаў падарунак.

Вось так цікава і займальна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Хочацца сказаць вялікі дзякуй нашым настаўнікам, якія падрыхтавалі нам гэтае свята!

Юзвук Дар’я, вучаніца 8 “В” класа Высокаўскай СШ.

Разделы сайта