Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Начальная школа

Кропелька

Алена Кобец-Філімонава

   Жыла-была дажджавая Кропелька. Яна нястомна працавала. Капне з хмары на зямлю. Напоіць яе. А потым выпарыцца і зноў у паветра ўзляціць. Збяруцца такія кропелькі ў адно воблака. Калі іх стане вельмі многа, воблака цямнее ад цяжару, ператвараецца ў хмару – і ўсе кропелькі, не ўтрымаўшыся, падаюць уніз праліўным дажджом.

   Аднойчы Кропелька не паспела даляцець да зямлі: яе падхапіў Паўночны Вецер. Пачаў ён насвістваць пра незвычайную казачную краіну, з якой прыляцеў. Пачаў упрошваць Кропельку кінуць родны кут і паляцець разам з ім. Згадзілася Кропелька.

   Тады Паўночны Вецер сарваў з бярозы лісцік і панёс на ім Кропельку ў далёкі край.

   Прыляцела Кропелька. І што ж?

   Убачыла яна шэрае, халоднае неба. І такое ж халоднае сонца. І такую ж халодную заснежаную зямлю. Пачала Кропелька замярзаць. Яшчэ крыху – і стала б яна ледзяшом.

   Спалохалася Кропелька, што загіне. І пачала прасіць Паўночны Вецер аднесці яе назад на радзіму.

   Зжаліўся Паўночны Вецер. Аднёс яе.

   Кропелька не магла дачакацца, калі прызямліцца бярозавы лісцік. Яна скацілася з яго на родную цёплую зямлю гарачай слязой, каб ніколі больш не раставацца.

 

Разделы сайта